Leibonik - Emigrant Song

2023 ж. 20 Мау.
264 457 Рет қаралды

Пра альбом тут: www.leibonik.live
Прысвячаецца маім сябрам - за межамі Беларусі і дома.
Гэта першая песня з майго першага "эмігрантскага" альбома, які выйдзе неўзабаве. Адчуваю патрэбу адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да "тупых песняў", якія, спадзяюся, вы таксама будзеце чакаць і слухаць.
Заўжды з вамі,
дзе б ні знаходзіўся,
Сяргей.
/ leibonik
Над запісам працавалі:
/ bashlykevich
/ mr_nickson73
/ pavel_mamonau
/ pavel_sinila
/ jess_davy_
Leibonik - Emigrant Song (Скажы, Віталік)
На "Роспачы ладдзю" схадзіў бы зноў ў Тэатр лялек,
Але адчаліў твой цітанік. Скажы, Віталік?
На лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша,
Але жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа?
Ты шмат вандруеш па свету, скажы, Дзёня,
Але ўсё меней 375 у тэлефоне.
Хацеў бы аксамітнага і караоке ў графах,
Затое Жэня пабываў ўжо ў дваццаці штатах.
Вось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе,
Але ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе?
Скажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў,
Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў
Мала хто разлічваў на такія во прыгоды -
Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы,
Ну пашырыш гарызонты, ну такой бяды -
Выязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды.
Ну падвучыш мовы, аб’ехааўшы Пангею…
Вы гляньце, пане-каханку Андрэю,
Як мякка ільне да беларусскага нёба
Пшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба!
Вось твой саунд-трэк на еўрапейскіх магістралях -
Led Zeppelin - Immigrant Song. Cкажы, Віталя?
Столькі ж бараў, так жа соладка ад дыма,
Але старая Прага не Падол. Cкажы, Дзіма?
Хацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля,
А як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля?
Хацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа,
А як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша?
Каця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна
ў Belarusian Library of Francis Skaryna?
Цікава разглядаць па суботах і нядзелях
Вроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля?
З кожным заездам ў Кракаў да Валеры
Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры.
Хоць айран не кефір, гранола не каша,
Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша?
І вось я тут як вялікая панда
Спяваю мінорную песню эмігранта,
А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
Бадзёры марш беларускага вязня.

Пікірлер
  • Я мігрант з Украіны. Усе ўкраінцы разумеюць беларускую. Я часта слухаю тваю песню. Асабліва ў кепскія дні. У тваёй песні душа, якую мы ўсё адчуваем. Жыве́ Белару́сь! Слава Україні! Дзякуй!

    @user-mu6ye5uq7p@user-mu6ye5uq7p8 ай бұрын
    • Усе Беларусы таксама разумеюць украінскую мову)

      @YouareB@YouareB6 ай бұрын
    • @user-tk4cd6ep2x@user-tk4cd6ep2x5 ай бұрын
    • Я паляк і таксама разумею.

      @maciej4725@maciej47255 ай бұрын
    • Дзякуй! Слава Украіне!❤

      @user-xf2ko1iu5o@user-xf2ko1iu5o4 ай бұрын
    • ​@@maciej4725 Дзякуй! Niech żyje Polska! ❤

      @user-xf2ko1iu5o@user-xf2ko1iu5o4 ай бұрын
  • Брати-білоруси, хто читає цей коментар - знайте, що ми вас любимо. Геть лукашистів і інших почвар-посіпак!

    @MrFedoss@MrFedoss8 ай бұрын
    • Дзякуй вам, мы вас таксама любім. ❤️

      @Emilia_Pliater@Emilia_Pliater5 ай бұрын
    • 🥰

      @Hanna_Bial@Hanna_Bial5 ай бұрын
    • Слава Украіне❤

      @user-te9zb5em2h@user-te9zb5em2h4 ай бұрын
    • I мы любiм вас, дарагiя! Слава Украiне i Жыве Вольная Беларусь! 💛💙🤍❤🤍

      @uncorrectd4930@uncorrectd49304 ай бұрын
    • Дзякуй❤

      @yanakovaleva5168@yanakovaleva51684 ай бұрын
  • "Мала хто разлiчваў на такiя вось прыгоды - выязжаў на поўгады, а атрымалася на годы..." Балюча атрымалася... Вялiкi дзякуй з пад Гданьску!

    @yauhenndtchay7035@yauhenndtchay703510 ай бұрын
  • Jestem Polakiem i słucham waszych piosenek. Dziękuję bardzo. Życzę wszystkim Białorusinom wolności. Jesteście silni i pokonacie zło. Naprawdę wolni możemy być tylko wszyscy razem. Za wolność naszą i waszą. Czekam na moment, gdy tylko będzie można pojechać i odwiedzić wolną Białoruś.

    @dasein1458@dasein14586 ай бұрын
    • @Hanna_Bial@Hanna_Bial5 ай бұрын
    • Dziękuję bardzo! 🤍❤🤍🤝🇵🇱 Polacy, jesteście wspaniałym i cudownym narodem!

      @user-xf2ko1iu5o@user-xf2ko1iu5o4 ай бұрын
    • Dziękujemy za takie ciepłe słowy❤ dziękujemy Polsce i Polakom❤

      @user-te9zb5em2h@user-te9zb5em2h4 ай бұрын
  • Дзякуй, Сярожа. Эмігранту ад эмігранта ❤

    @JM-fy1co@JM-fy1co10 ай бұрын
  • Вельмі цёплы трэк, адчуваецца як аўтару баліць і як добра ён адчувае тое ж што шмат іншых вымушаных з'ехаць

    @0ver9k@0ver9k10 ай бұрын
  • Працягвайце гучаць, калі-ласка, што б не адбывалася, удзячнасць і падтрымка, люблю вашу творчасць

    @Kniazhnami@Kniazhnami11 ай бұрын
  • Кранальна. Як заўжды, уразіла. І троху балюча....

    @LesleyKnife@LesleyKnife10 ай бұрын
  • Як заўжды моцна, няхай і балюча. Дзякуй, Сярога!

    @siarzhuk14@siarzhuk1410 ай бұрын
  • Пасла такіх не "тупых песень" сяджу і плачу ў роспачы... хоць сам і ў Беларусі

    @aleshulevic2653@aleshulevic265310 ай бұрын
    • Трымайцеся!

      @notgrace6887@notgrace688710 ай бұрын
    • @Artist-BY@Artist-BY10 ай бұрын
    • таксама

      @kuzyukovich@kuzyukovich7 ай бұрын
  • Дзякуй ад унутранага эмігранта, пане Сярожа! Дзяўбану заўтра гарадзенскага кефіру за вашае здароўе! ❤

    @user-km2gq9nu7x@user-km2gq9nu7x10 ай бұрын
  • One of the best belarusian song. Thanks. Zhive Belarus!

    @ObviousLife@ObviousLife9 ай бұрын
  • Авохці мне, як балюча. Апошнія кадры, калі герой нібы зьнікае ў натоўпе, -- прам адразу сьлёзы з вачэй. Вы таленавіты чалавек, дзякую вам.

    @AlenaSchatzi@AlenaSchatzi10 ай бұрын
    • @user-tk4cd6ep2x@user-tk4cd6ep2x5 ай бұрын
    • Таксама ў гэты момант слёзы пакаціліся...

      @Marfa-if9bq@Marfa-if9bq3 ай бұрын
  • дзякуй, Сярожа, ганаруся быць знаёмым з табой! усё абавязкова будзе добра, вітаначкі з Кіпра🥲будзеш залятаць - залятай у госці!

    @ch3p3@ch3p310 ай бұрын
  • Дзякуй з Менску. Апошнія радкі такія беларускія. Ты ці эмігрант, ці вязень..

    @antos7654@antos765410 ай бұрын
  • дзякуй за кранальную песню. i такi яркi клiп. мы абавязкова яшчэ паспяваем пад гiтару у нашым двары🤍❤🤍

    @kuzmakuzmich4246@kuzmakuzmich424610 ай бұрын
  • Песня, якая разбіла ўшчэнт і тых хто застаўся, і тых хто з'ехаў. Дзякуй вам вялікі за творчасць, якая яднае❤‍🩹

    @anastacia5907@anastacia590710 ай бұрын
  • Напэўна, разоў 25 за сёння праглядзеў гэты кліп. Шкада, што нельга ставіць больш чым адну падабайку. Вельмі кранальна. Дзякуй за кліп!

    @nikolajshurkaev6592@nikolajshurkaev659210 ай бұрын
  • Трэба спяваць і там, і там. І каб лямпачка гасла па жаданні, і не было палітвязняў. Дзякуй, Сяргей, за песню!

    @alexanderlapko9844@alexanderlapko984410 ай бұрын
  • ад душы душэўна ў душу. Хадзі, абдыму

    @vozh_voice@vozh_voice10 ай бұрын
  • Дзякуй за выдатную песню, Сяргей! Праслухаў раз 10 запар, з мокрымі вачыма

    @bonaventure1986@bonaventure198610 ай бұрын
  • Дзякуй ад эмIгрантаў! Спадабалася! Хай у сапраўдных беларусаў будзе ўсе добра!

    @wnuczka777@wnuczka77710 ай бұрын
  • Божачкі, такая тут праўда, і Валера ў Кракаве, і Эміля ва Ўроцлаве, і Ксюша на канцэртах у Еўропе, хіба што я не на Балтыцы, а ў Варшаве, дзякуй велічэнны, Сярожа ❤❤❤

    @TheBirkka@TheBirkka10 ай бұрын
  • Дзякуй за песьню! У яе асаблівая магія - яна вельмі балючая, але немагчыма перастаць яе слухаць і слухаць...

    @alesyamelnikova6978@alesyamelnikova697810 ай бұрын
    • +1000000050000000

      @auldnick2898@auldnick28989 ай бұрын
  • Гарна пісня! Жыве Беларусь! Слава Україні!

    @mmarrixs@mmarrixs10 ай бұрын
    • Жыве вечна! Героям слава!

      @user-hz9ti4dc7i@user-hz9ti4dc7i8 ай бұрын
  • Бяз мокрых вачэй - не магу гэта глядзець. Кастусь - эмiгрант, дзявяты год. Вялiкi дзякуй, Сярожа!

    @fpmboy@fpmboy10 ай бұрын
    • Вiтаю, Кастусь. Так, прыкра. У Яланах усё па - старому.

      @radzislawgwozdz4204@radzislawgwozdz420410 ай бұрын
  • Сіжу ў Польшчы і слухаю са слязамі на вачах. Не бачыла маму і бабулю ўжо паўтара гады. Хочацца дадому ў вольную краіну🥲 Дзякуй, эмігранту ад эмігранта❤

    @user-cq9mb3wg5g@user-cq9mb3wg5g10 ай бұрын
    • 💔

      @illiacyzow8110@illiacyzow811010 ай бұрын
    • У мяне такая ж гісторыя, толькі краіна іншая ❤‍🩹 Трымаемся!

      @Emelyhip94@Emelyhip9410 ай бұрын
    • Так а какого вы уехали, не дожали? А ведь в случае смены власти в РБ ни одна ....... туда не вернется.

      @pandionek4288@pandionek428810 ай бұрын
    • @@pandionek4288 лично я свое отсидела а "дожимать" против вооруженных мужчин больше меня вдвое я не могу извините, я не виновата что многие мужчины не вышли

      @user-cq9mb3wg5g@user-cq9mb3wg5g10 ай бұрын
    • ​​@@user-cq9mb3wg5gогда многие сидели типо они вне политики. Мы выходили, мы вышли из своей зоны комфорта, мы вышли из страны. Но мы не обязаны дожимать режим для тех кто вне политики.

      @svetlanakutkovich745@svetlanakutkovich74510 ай бұрын
  • Спачатку падалося, што ты проста пералічваеш імёны, а потым да мяне дайшло, што гэта пра канкрэтных людзей. Другі дзень не магу перастаць слухаць. І перастаць плакаць...

    @mariahrits6118@mariahrits611810 ай бұрын
  • Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў 🥲🥲🥲

    @mikhailvesemirovich7191@mikhailvesemirovich719110 ай бұрын
  • Гарна пісня. На гарній білоруській мові. Ми теж зараз емігранти через РаZZію😢

    @Lilak_85@Lilak_8510 ай бұрын
  • Вау, який класний вайб! Обожнюю вашу мову! Привіт всім вимушеним емігрантам від українки з Гданьська! Тримайтеся ✊🏻 Колись це закінчиться!

    @alinaazaika@alinaazaika10 ай бұрын
    • Гэта так доўга адбываецца, што мы ўжо страцілі надзею чакаць.

      @Leagakov@Leagakov7 ай бұрын
    • Галоўнае - вы трымайцеся, ваша краіна. Мы любім вас. вітанне з Беларусі

      @kuzyukovich@kuzyukovich7 ай бұрын
    • ​@@kuzyukovichі ми кохаємо вас, браття білоруси. Усі ми діти слов'ян, усі ми один народ ❤

      @gririna6467@gririna64675 ай бұрын
    • Не це, а війна. І не закінчиться, а ми переможемо

      @Scriptadiaboly@ScriptadiabolyАй бұрын
  • תודה רבה,🇮🇱 вялікі дзякуй, шаноўны пан Сяргей! Балюча, хапляе за сэрцайка💔😥. Але абавязкова буду пераслухоўваць для натхнення. Трымайцеся, да пабачэння на вольнай Радзіме, браты-беларусы❣

    @nastyarubina7015@nastyarubina701510 ай бұрын
  • Вашы песьні в унісон з маёй душой. Яшчэ заспяваем разам на Траецкім. ❤

    @halina1684@halina168410 ай бұрын
  • слухаю ўжо які раз, а слёзы самі цякуць і сціскаецца сэрца ад болю. Дзякуй за песню, у такія моманты моцных пачуццяў разумееш што ўсё яшчэ жывы 💔

    @Marya-ps1ju@Marya-ps1ju9 ай бұрын
  • Друже, дякую тобі за пісню! Тепер завжди зі мною на плеєрі. Слухаю час від часу одну її по колу. Вдачі тобі у творчості та житті! : )

    @someoneelse6976@someoneelse69769 ай бұрын
  • Дзякуй, спадар, шчыры дзякуй за тое, што робішь 🙏🏻

    @densheleh@densheleh10 ай бұрын
    • даун

      @thePINTREALE-rn9di@thePINTREALE-rn9di10 ай бұрын
  • Дзякуй, Сяргей! Спадзяюся ў нас ва ўсіх будзе мажлівасьць вярнуцца.

    @Siahej_Vieramiejenka@Siahej_Vieramiejenka10 ай бұрын
  • Абдымаю! Мы -разам! Вітанкі з Вільні🤍❤️🤍

    @MargaritaLevchuk@MargaritaLevchuk10 ай бұрын
  • Мда, раскідала нас канешне. Зараз слухаю на пазіцыі бахмутскі накірунак. І ваш твор падымае настрой і тым самым кпд. Вельмі хочацца павярнуцца дамоў! Галоўнае каб людзі былі гатовы ўзяць адказнасць за волю! І нават калі не гатовы падзяляць на часткі мусароў, то хацябы не перашкаджалі гэта рабіць тым хто гатовы! Шкада што няма мілай пані з чароўным голасам) Да перамогі разам! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

    @Lahvich@Lahvich10 ай бұрын
    • 🙏🙏🙏

      @user-iw6pt9no1n@user-iw6pt9no1n10 ай бұрын
    • Божачка, хутчэй вяртайцеся дадому. Дзякуй Вам, няхай захоўваюць Вас нябёсы.

      @alesjabirovski85@alesjabirovski854 ай бұрын
    • @@alesjabirovski85 дзякуй вялікі

      @Lahvich@Lahvich4 ай бұрын
    • Не памірайце, хлопцы !

      @belarus2024@belarus202426 күн бұрын
    • @@belarus2024 Героі не паміраюць! Яны ідуць да Багоў вольныя. І жывуць у нашых сэрцах.

      @Lahvich@Lahvich26 күн бұрын
  • Прыміце шчырую эмігранцкую падзяку. Здымаю капялюш.

    @homelski@homelski10 ай бұрын
  • Дзякуй за добрую песню! Вітанкі з Нямеччыны! Абдымаю ўсіх каму прыйшлося праз вайну ці рэпрэсіі пакінуць родныя мясціны!

    @EB-fp9lf@EB-fp9lf5 ай бұрын
  • Дзякуй Вам, ажно да слёз. Павяртайцеся хутчэй, бо адзін я не здолею ўвесь кефір спатрэбіць.

    @user-dw2dh6qk1q@user-dw2dh6qk1q10 ай бұрын
  • Сярожа, гэта вельмi выдатна. Вялiкi дзякуй цябе! Працягвай!

    @kuzyukovich@kuzyukovich10 ай бұрын
  • Цудоўная кампазіцыя. Дзякуй табе за кожнае слова,за кожнае зразумелае да болю.😢

    @user-ml1tx5qb9z@user-ml1tx5qb9z10 ай бұрын
  • Дзякуй шчыры ад эмiгрантаў эмігранту! Кожны будзе дома!

    @Trisolnca@Trisolnca10 ай бұрын
  • Файна пісня. Дякую і вітання зі Львова.

    @d_mosyagina1575@d_mosyagina157510 ай бұрын
  • Дзякуй вялікі! Акурат сёння разважаў з сястрой аб тым, што гэтая эмігранцкая эмоцыя, якая, здаецца, жыве зараз у кожным беларусе і сціскае нешта у грудзях, патрабуе культурнага артэфакта. І вось Сярожа з'явіўся. Дзякуй! ❤

    @baydet@baydet10 ай бұрын
  • Мадлоба, Сяргей! Трымаемся! Павернемся, вязні выйдуць і зноў пройдзем маршам❤

    @user-nj9xr1pp6n@user-nj9xr1pp6n10 ай бұрын
  • Что-то в глаз, наверное, попало, прослезилась ((( и сердце защемило. Видеоряд прикольный. Спасибо, родненькие ❤

    @user-my5kx8lp5v@user-my5kx8lp5v10 ай бұрын
  • Сяржук, дзякуй! Чакаем цябе на канцэрце, дзе будуць нашы ўсе святкаваць перамогу!) уууух я не пью асабліва, але напь'юся абавязкова! І буду танчыць пад вашы леашыя песні, якія ўжо ёсць і якія яшчэ будуць напісаны. З павагай ад беларуса!)

    @dzivak@dzivak10 ай бұрын
    • І танчыць, і плакаць, і смяяцца, і абдымаць знаёмых і незнаёмых блізкіх, і зноў, і зноў... 🤍❤️🤍

      @user-so9kb7fx9u@user-so9kb7fx9u10 ай бұрын
  • Гарна пісня, та кліп супер !!!

    @LightNiceBand@LightNiceBand10 ай бұрын
  • Вельмі круты тэкст, як заўсёды.. Дзякуй за творчасць!

    @ninak.1962@ninak.196210 ай бұрын
  • Дзякуй за песню. Наўпрост у сэрца 😢

    @kyliamet@kyliamet10 ай бұрын
  • Дзякуй за выдатную песню. Сэрца разбіла ўшчэнт 💔💔💔

    @pierapiolka@pierapiolka10 ай бұрын
  • Пераглядваю ўжо каторы раз. Дзякуй, Сярожа за тваю творчасць!

    @Thenkde@Thenkde10 ай бұрын
  • Такі выдатны твор! Пішы яшчэ! Нармальная ў нас мова, зручная прыгожая, сучасная. Толькі мы доўбні, калі ёю не карыстаемся.

    @user-yk7fr7ch6l@user-yk7fr7ch6l10 ай бұрын
  • Привет из Израиля. Три года здесь. Вчера друзья из Беларуси, зная о моей любви к белорусскому языку, прислали ссылку. Только одно слово. Спасибо. Жыве Беларусь.

    @Pavel-yt9ch@Pavel-yt9ch2 ай бұрын
  • Дзякуй вам вялікі за песню. Немагчыма спыніцца слухаць

    @fv5778@fv577810 ай бұрын
  • Губляюць людзі краіну, губляе Беларусь людзей 😢 Дзякуй за песню.

    @theRealWildkot@theRealWildkot10 ай бұрын
    • Калі вы няздольныя ўсвядоміць, што Белоруссіяй мы сталі звацца толькі ў выніку маскальскай акупацыі, то выне народ, а быдла

      @adamcus@adamcus9 ай бұрын
  • Дзякуй, паплакала. Апошні мой канцык у Беларусі быў Ляйбонік у Гомлі...😥 Спадзяюся спяем яшчэ разам з вамі гэту песню ў Беларусі

    @Emelyhip94@Emelyhip9410 ай бұрын
  • Я не плачу, гэта дождж над Варшавай 🥺

    @pepsichka@pepsichka10 ай бұрын
    • И над Сербией.

      @some1overthere1@some1overthere13 ай бұрын
  • Дзякуй вялікі ад унутранага эмігранта!

    @Zmitrok13@Zmitrok1310 ай бұрын
  • Дзякуй, сусед!!! Рэфлексуемо разам і ўсё будзе файна!!

    @babka-v-kedax@babka-v-kedax10 ай бұрын
  • Дзякую, Сяргей, за добрую песню! На жаль жудасныя абставіны раскідалі нас па белым свеце... Вельмі часта слухаю ў машыне твой запіс з Віцебшчыны з Ганусяй (Вы Лепшыя);)) У тысячны раз твой Сымон шчыміць сэрца, а за акном пралятае бязмежны Казахскі прастор. Давай, Сярога, радуй нас сваёй новай творчасцю! Жыве Беларусь!✌

    @user-zt8hb3qs6x@user-zt8hb3qs6x10 ай бұрын
  • Дякую за дану пісню. Повністю розумію текс пісті, так само і гнітючий сенс. Це і є жива культура яка висвітлює життя і становище. Боротьба продовжується проти спільної московської орди. Лайк, підписка, поділився з сім'єю цим відео.

    @maksymprotsak3316@maksymprotsak33162 күн бұрын
  • Як моцна!!!!! У самое сэрца!❤дзякуй!!!!

    @ivannapliskova@ivannapliskova10 ай бұрын
  • Прывітанне з Хайфы. Гэта пра ўсіх нас, вельмі прыгожа і балюча...

    @user-ey1cr4yc5c@user-ey1cr4yc5c10 ай бұрын
    • Алмазны фронт ван лав

      @1kit@1kit8 ай бұрын
  • Не пісня, а крик душі всіх, хто покинув свою батьківщину

    @blueberry6601@blueberry660110 ай бұрын
  • Дзякуй вялікі за гэту песню і тваю творчасць наогул ❤

    @user-xi1uz4ed8l@user-xi1uz4ed8l10 ай бұрын
  • Чакаем ва Уроцлаве з новым альбомам ❤

    @user-by8po7ur4w@user-by8po7ur4w10 ай бұрын
  • Дзякуй, выдатная песьня, цудоўны кліп

    @user-fs1kz1qy4u@user-fs1kz1qy4u10 ай бұрын
  • Зашчаміла душу. Дзякуй. ❤‍🩹

    @magnus_hase@magnus_hase10 ай бұрын
  • Цудоўнейшыя і песня, і кліп. Дзякуй, Сяргей!

    @Tadevush@Tadevush10 ай бұрын
  • Дзякуй за вашу творчасць! Вельмі файна атрымалася!

    @Lahvich@Lahvich10 ай бұрын
  • Ніколі б не падумаў, што мапідаўскія шпалеры адгукнуцца тугой у сэрцы… Дзякуй за сьпеў

    @dzik_lit@dzik_lit10 ай бұрын
  • Дзякуй вялiкi! Madloba! Жыве Беларусь!

    @user-qs8nj5di9t@user-qs8nj5di9t10 ай бұрын
  • Окремий респект за куплет пра тых, хто пакінуў спачатку Беларусь, а потым Украіну.

    @dzmitrydziamidau3762@dzmitrydziamidau376210 ай бұрын
  • Тримайтесь, брати! Все здолаємо, все переможемо! Повернемо нашу землю і домівки. Слава Україні! Жыве Беларусь!

    @user-sf7zs2gw3h@user-sf7zs2gw3h3 ай бұрын
  • Дзякуй. Проста дзякуй. Ніколі не чуў твае песні дагэтуль, а тут раптам у самае сэрдца і музыка, і голас, і тэксты. Нічога не скончылася, ўсё толькі пачынаецца. І 2020 год будзе падмуркам нашай будучыні.

    @Brave_Lion@Brave_Lion9 ай бұрын
  • привет-привет! надеемся на скорейший выход мажорной песни. но и эта прям топчик. слушаю уже 3й раз на повторе. Кате из Лондона привет))

    @ZhenyaKolobov@ZhenyaKolobov10 ай бұрын
  • Вы абавязкова вернецеся, беларусы! Калі ўжо ўзяліся, то даробім гэтую справу.

    @laddzia@laddzia10 ай бұрын
  • Мадлоба Сярожа! слухаю і плачу

    @user-od3mf2ug6s@user-od3mf2ug6s10 ай бұрын
  • Сяргею, красава! Дзякуй вялікі! Плёну і поспехаў па жыцці! 👋 🔥 👍

    @user-ph6wy2nx7p@user-ph6wy2nx7p10 ай бұрын
  • У самае сэрца ❤‍🩹 Дзякуй!

    @klepa6979@klepa697910 ай бұрын
  • 🤍❤️🤍 жыве ва ўсім свеце! Дзякуй

    @user-qp4po3kj9m@user-qp4po3kj9m10 ай бұрын
  • Вельмі кранальная песьня, дзякуй.

    @Retro_Gamer_Belarus@Retro_Gamer_Belarus10 ай бұрын
  • нічога браты, мы яшчэ вернемся як птушкі па вясне, каб будаваць, каб спяваць, каб жыць бо любоу́ мацнейшая за смерць

    @mogreen8087@mogreen808710 ай бұрын
  • випадково натрапив на пісню і зайшла, зараз не репіті у спотіфай. можливо десь ліпше й краще, сонце світить яскравіше й ракети не падають, але це місце не замінить дім

    @dostanleelnatsod5557@dostanleelnatsod55579 ай бұрын
  • "хоць айран і не кефір, гранола не каша, усё лепш, чым без суда сядзець" пфффф, у часы роспачы, калі ўжо набываю квіткі дадому, буду ўзгадваць гэты радок

    @JM-fy1co@JM-fy1co10 ай бұрын
  • Ох, блін, проста нажом ды па сэрцу. Але лепш так, чым бадзеры марш. Чакаем альбом. Дзякуй вялікі❤

    @heigsu@heigsu10 ай бұрын
  • Моцная песня. Да слёз. Дзякуй.

    @user-fo5jf9es9v@user-fo5jf9es9v10 ай бұрын
  • Вялiкi дзякуй ад панды з Кракава! Жыве Беларусь!

    @marthabulynko1635@marthabulynko163510 ай бұрын
  • так боляча, але так неабходна для ўсіх нас❤‍🩹

    @daryaroskach1714@daryaroskach171410 ай бұрын
  • Як добра пачуць добры ЛейбонIк

    @user-wb7kh1rd5s@user-wb7kh1rd5s10 ай бұрын
  • Так, бурштын балтыйскі выдатны, але менскія віды ўжо ніколі не забыць. Песня ўжо тыдзень круціцца ў галаве. Дзякуй вам за тое, як добра паказалі што адбываецца з цяперашней эміграцыяй. У Менску ўжо і пазваніць няма каму.

    @anterogradus@anterogradus10 ай бұрын
  • Падабаецца, як рэагуюць прахожыя. Кайф))

    @Hanna_Bial@Hanna_Bial5 ай бұрын
  • У самае сэрцайка, Сярожа! Жыццёва, весела, балюча - па-беларуску :/

    @VadimMojeiko@VadimMojeiko10 ай бұрын
  • Супер! Шчырае прывiтанне з Шчучыншчыны)) Мы яшчэ зустрэнемся у Ваукавыску i заспяваем пра ксенаморфа. I сэкс з барадатым мужчынам абавязкова. I Касiнерау... i усё iншае.

    @jontihij451@jontihij45110 ай бұрын
  • Выдатна! Дзякуй вяікі!

    @TTTuTTT@TTTuTTT10 ай бұрын
  • Проста агонь. Лірыка і музон. Талент адным словам. Жыве !

    @AlezisBLR@AlezisBLR10 ай бұрын
KZhead